БЕЛ Ł РУС

Германія: Прысуд Бяляцкаму — подлы, нічым не апраўданы ўчынак

24.11.2011 / 17:50

NN.BY

З такой заявай выступіў упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Ленінг.

«Я рэзка асуджаю прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму, і патрабую яго неадкладнага вызвалення. Не цяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, звяртаючыся да надуманага крымінальнага абвінавачвання, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу. Гэта — подлы, нічым не апраўданы ўчынак», — заявіў упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Ленінг, каментуючы прысуд Алесю Бяляцкаму.

Тэкст заявы Ленінга распаўсюдзіла пасольства Германіі ў Мінску.

«Я патрабую вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі, а таксама спыненні рэпрэсій у дачыненні апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў», — падкрэсліў Ленінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула