БЕЛ Ł РУС

Пікет не адбудзецца, бо міліцыя не можа

16.06.2011 / 17:11

СМ

Дазволены гарадскімі ўладамі Баранавічаў пікет супраць пагаршэння эканамічнай сітуацыі, за які дэмакратычныя актывісты нават гатовыя былі заплаціць, усё адно не адбудзецца. Калі арганізатары прыйшлі падпісваць дамову з міліцыяй, там ім паведамілі, што

не маюць пяці вольных работнікаў, каб забяспечваць парадак у часе пікету.
Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксей Трафімаў казаў, што цяпер, у час адпачынкаў, міліцыянты актыўна задзейнічаныя на ахове парадку каля вадаёмаў. А пасылаць на пікет меней за пяць міліцыянераў начальнік не пагадзіўся, адзначыўшы, што гэта — занадта сур’ёзнае мерапрыемства піша INTEX-PRESS.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула