БЕЛ Ł РУС

Удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы будуць судзіць у Коласаўскім ліцэі

11.12.2006 / 09:20

Больш за два дзясяткі затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным трымалі тры гадзіны ў Цэнтральным РУУС Менска.

Больш за два дзесяткі затрыманых удзельнікаў акцыіна Кастрычніцкім пляцы трымалі больш за тры гадзіны ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

На лідэра АГП Анатоля Лябедзьку склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Апазыцыянэра абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку. Паводле міліцыянтаў, Анатоль Лябедзька нецэнзурна лаяўся на плошчы і ў часе затрыманьня.

Міліцыянты ўручылі палітыку позву ў міліцыі на 12 сьнежня, каб адтуль адвесьці ў суд.

Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алега Корбана, Уладзімера Сяргеева, Зьмітра Хведарука і Аляксандра Іўлева таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Але хлопцы ноч да суду правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. У панядзелак іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну, якія цяпер месьціцца ў будынку зьліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (вул. Кірава, 21).

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя зьвесткі астатніх 20 затрыманых удзельнікаў акцыі і ўсіх адпусьцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула