БЕЛ Ł РУС

Латвія супраць эканамічных санкцый да Беларусі

12.01.2011 / 00:00

Увядзенне эканамічных санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі не дасць жаданага выніку, мяркуе міністр замежных спраў Латвіі Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс. Такую думку ён выказаў 11 студзеня ў інтэрв’ю латвійскаму інтэрнэт-парталу TVNET.

«Я мяркую, увядзенне эканамічных санкцый не дасць жаданага выніку. Што тычыцца больш жорсткіх візавых санкцый, то іх варта абмеркаваць, узважыўшы ўсе „за“ і „супраць“. Лічу, што больш жорсткі візавы рэжым у дачыненні да Лукашэнкі і беларускіх палітыкаў не выключаны», — заявіў Крыстоўскіс.

Кіраўнік МЗС Латвіі зазначыў, што затрыманне ў Мінску прадстаўнікоў апазіцыі перапыніла працэс супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, які развіваўся ў апошнія гады.

Паводле слоў Крыстоўскіса, Латвія будзе фармуляваць сваю думку ў дачыненні да санкцый супраць Беларусі ў межах агульнай пазіцыі ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула