БЕЛ Ł РУС

У Шчомысліцы пад Мінскам пабудуюць стадыён на 30 тыс. месцаў

1.10.2010 / 10:18

Новы футбольны стадыён на 30 тысяч месцаў плануецца пабудаваць у мінскім мікрараёне Шчомысліца. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Мікрараён Шчомысліца пачнуць узводзіць за МКАД ў 2011 годзе. Раён-новабудоўля будзе разлічаны на 50 тысяч чалавек.

«У Шчомысліцы мы запланавалі будаўніцтва новага нацыянальнага футбольнага стадыёна на 30 тысяч месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тысяч месцаў. Гэта не будуць прамыя сродкі гарадскога бюджэту. Будзем браць крэдыт, хутчэй за ўсё, у нямецкім банку».

Побач са стадыёнам плануецца пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр, бо магчымасці дзеючых выставачных цэнтраў па правядзенні мерапрыемстваў абмежаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула