Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў
Дэмакратка Джына Інахоса, што мае мексіканскае паходжанне, перамагла губернатара Тэхаса, рэспубліканца Грэга Эбата, які займаў гэтую пасаду тры тэрміны.
Джына Інахоса. фота: Brandon Bell/Getty Images
Апошняй дэмакраткай на пасадзе губернатара была Эн Рычардс (1991—1995)
Тэхас — адзін з найбольш устойлівых рэспубліканскіх штатаў ЗША, хоць гістарычна ён не заўсёды быў такім. Доўгі час у палітыцы штата дамінавалі дэмакраты, але ў XX стагоддзі Тэхас паступова ператварыўся ў аплот Рэспубліканскай партыі.
Рэгіна («Джына») Інэс Інахоса нарадзілася ў Тэхасе. Яна — дачка палітыка Хільберта Інахосы, былога старшыні Дэмакратычнай партыі Тэхаса, і Крысанты Геры Лазана, юрысткі, якая займалася аказаннем прававой дапамогі насельніцтву. Джына Інахоса мае мексіканскае паходжанне. Яна доктар юрыспрыдэнцыі.
У 2012 годзе, калі школе яе сына Pease Elementary пагражала закрыццё, яна вырашыла балатавацца ў школьную раду школьнай акругі Осціна. Атрымаўшы перамогу на выбарах, яна занялася пытаннем захавання школы і ў выніку здолела не дапусціць яе закрыцця.
Яна працавала ў школьнай радзе чатыры гады — да 2016 года. Тады Інахоса вылучыла сваю кандыдатуру ў Палату прадстаўнікоў Тэхаса ад 49‑й выбарчай акругі і перамагла.