БЕЛ Ł РУС

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

25.10.2026 / 21:59

Nashaniva.com

«Нашай Ніве» раней стала вядома, што ў найбуйнейшую сетку аўтахаусаў Butikavto на пачатку тыдня наведаўся ДФР, а кіраўніка кампаніі Івана Лябейку затрымалі.

Стваральнік «Буцік Аўта» Іван Лябейка. Фота: Instagram

Дакладны сэнс прэтэнзій пакуль што невядомы, але кулуарна абмяркоўваецца «абыход падаткаў». 

Выглядае, што праз некалькі дзён яго адпусцілі. Знаёмыя Лябейкі сцвярджаюць, што цяпер мужчына на волі.

У сацсетках прадстаўнікі кампаніі паведамляюць, што ўсе іх філіялы працуюць, рахункі не арыштоўваліся.

Чытайце таксама:

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Каментары да артыкула