Трамп лічыць, што мае права балатавацца трэці раз
«Бо вынікі выбараў 2020 года былі сфальсіфікаваныя».
Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Трамп лічыць, што мае права балатавацца на пасаду прэзідэнта ў трэці раз. Пра гэта прэзідэнт ЗША сказаў падчас мерапрыемства ў штаце Аёва.
Паводле яго слоў, ён «мае права балатавацца зноў», бо выбары 2020 года «сфальсіфікавалі».
У той жа час ён прызнаў, што закон, верагодна, забараняе яму гэта рабіць: «Я не на 100% упэўнены, але думаю, што закон кажа, што мне не дазволена балатавацца зноў».
22‑я папраўка да Канстытуцыі, прынятая ў 1951 годзе забараняе балатавацца больш за два разы. Яна была прынятая пасля таго, як Франклін Рузвельт чатыры разы выйграваў выбары.
Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША праз два гады, у лістападзе 2028 года. Праз два тыдні, 3 лістапада 2026 года, пройдуць так званыя прамежкавыя выбары: выбары ў Кангрэс і выбары губернатараў.