БЕЛ Ł РУС

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА

21.10.2026 / 22:17

Nashaniva.com

Незвычайная сустрэча адбылася раніцай 21 кастрычніка ў Мядзеле. Жыхары вуліцы Міру ўбачылі проста пад вокнамі сваіх дамоў казуль. Дзікіх жывёл зняла на відэа мясцовая жыхарка Ася, піша narachanka.by.

Скрыншот з відэа

Паводле слоў Асі, за тры гады жыцця на гэтай вуліцы казулі трапіліся ім на вочы ўжо другі раз. Упершыню іх заўважылі ў маі, аднак так блізка жывёлы да людзей яшчэ не падыходзілі. Мяркуючы па паводзінах казуль, яны адчулі небяспеку і спрабавалі знайсці дарогу для ўцёкаў.

Пры гэтым казулі — не адзіныя дзікія жывёлы, якіх апошнім часам можна сустрэць у Мядзеле. Паводле назіранняў мясцовых жыхароў, даволі рэгулярна з’яўляюцца на той жа вуліцы Міру лісы. Нядаўна іх бачылі каля шматкватэрных дамоў. Напярэдадні ж па горадзе нават шпацыраваў лось.

Чытайце таксама:

Да вёскі пад Гроднам прыбілася знясіленае казуляня. У заапарку паказалі, што з ім цяпер ВІДЭА

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

Каментары да артыкула