БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны

17.10.2026 / 15:18

Nashaniva.com

«Расіі патрэбная падтрымка Лукашэнкі», — мяркуе прэзідэнт Украіны.

AP Photo/Stefan Jeremiah

Уладзімір Зяленскі сёння паразважаў на тэму, ці ёсць пагроза ўдараў і павелічэння колькасці атак на заходнюю частку Украіны.

«Безумоўна. Ці рыхтуецца да гэтага Расія? Думаю, так». — адказаў ён.

«Расіі патрэбная падтрымка Лукашэнкі, каб на тэрыторыі Беларусі былі размешчаныя іншыя віды ўзбраенняў, у тым ліку балістычныя ракеты. Балістыка ў Беларусі стане пагрозай найперш для заходняй часткі Украіны», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама мяркуе, што зняцце санкцый з Расіі будзе працягвацца, і здзелка па дызельным паліве — гэта першы крок.

Рашэнне адмяніць санкцыі Грэма, на яго думку, няправільнае і дакладна дапамагае толькі расіянам і гэта не спыняе вайну.

«Пуцін хоча знішчэння Украіны, яму будзе недастаткова нават капітуляцыі. Але і капітуляваць яму ніхто не дасць, і нашу дзяржаву ніхто не аддасць», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула