Малійка спрабавала выехаць з Беларусі ў Польшчу па пашпарце стрыечнай сястры
Увечары 8 кастрычніка праз пункт пропуску «Брэст» праходзіла дзяўчына, якая падала памежніку для праверкі пашпарт Рэспублікі Малі. Дакумент выклікаў падазрэнне ў супрацоўніка памежнай службы. Праверка паказала, што пашпарт належыць не той жанчыне, якая яго падала.
Скрыншот з відэа
Парушальніцай аказалася грамадзянка Малі. Паводле яе слоў, яна не магла трапіць у Еўрасаюз па ўласным пашпарце праз адсутнасць візы. Таму дзяўчына пазычыла дакумент у стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу, каб адтуль працягнуць шлях у Францыю.
Цяпер малійка затрыманая. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. Акрамя значнага штрафу — да 100 базавых велічыняў, — жанчыне пагражае і крымінальная адказнасць за выкарыстанне заведама падробленага дакумента.
Чытайце таксама:
Сняжынка з цыгарэтамі прыплыла па Віліі ў Вільню
З Польшчы дэпартавалі дзевяць беларусаў, якія працавалі на падпольнай вытворчасці цыгарэт
«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы