БЕЛ Ł РУС

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ

12.10.2026 / 09:16

Nashaniva.com

Напярэдадні Дональд Трамп абвясціў пра энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Улады ЗША пагражаюць спыніць працу сістэмы закупак, якая забяспечвае Украіну зброяй, каб прымусіць Кіеў спыніць атакі на аб’екты энергетычнай інфраструктуры ў Расіі. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў.

Паводле звестак выдання, амерыканскія чыноўнікі на выходных звязваліся з прадстаўнікамі Украіны і еўрапейскіх краін. Яны пагражалі спыніць абмен разведвальнай інфармацыяй і прыпыніць працу механізма PURL, з дапамогай якога саюзнікі Украіны закупляюць для яе амерыканскую зброю.

Белы дом адмовіўся пацвярджаць гэтую інфармацыю і каментаваць яе.

Напярэдадні Дональд Трамп абвясціў пра энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай. Уладзімір Зяленскі заявіў, што не ведаў пра такія дамоўленасці, але гатовы іх падтрымаць, калі іх падтрымае Расія.

Чытайце таксама:

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Каментары да артыкула