БЕЛ Ł РУС

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю

9.10.2026 / 22:18

Nashaniva.com

Міністэрства фінансаў ЗША выдала часовую генеральную ліцэнзію, якая дазваляе пастаўляць расійскае дызельнае паліва на сусветны рынак. Дазвол аформіла Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) паводле распараджэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Санкцыі супраць расійскага паліва прыпынілі да 7 красавіка 2027 года.

9 кастрычніка Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным і заявіў, што ЗША і Расія дамовіліся пра пастаўкі расійскага дызельнага паліва на амерыканскі і сусветны рынкі.

Паводле слоў Трампа, Расія неадкладна паставіць 300 тысяч тон паліва, яшчэ 500 тысяч тон — у лістападзе, а затым яшчэ мільён тон. Акрамя таго, у найбліжэйшы час Расія павінна паставіць яшчэ тры мільёны тон дызельнага паліва.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра вялізныя пастаўкі паліва

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання

Трамп паразважаў, ці заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру

Каментары да артыкула