БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню

9.10.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў ноч на 7 кастрычніка ў жылым раёне Альшанка, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Напярэдадні да 41‑гадовай жанчыны прыйшла ў госці сяброўка, а пазней да іх далучыўся муж госці, якому 45 гадоў. Усе разам выпівалі, пасля чаго мужчына пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і ўжыў фізічную сілу супраць жанчын. Спалоханыя гродзенкі ўцяклі да суседзяў і выклікалі міліцыю.

У кватэры сам-насам з агрэсарам застаўся аднагадовы ёркшырскі тэр’ер. Падчас сваркі сабака спрабаваў абараніць гаспадыню. Мужчына ўзяў яго на рукі і выкінуў з дзявятага паверха. Жывёліна загінула.

Міліцыянеры затрымалі мужчыну і змясцілі яго ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго будуць судзіць за жорсткае абыходжанне з жывёлай.

Чытайце таксама:

Збіраюцца павысіць падатак на сабак

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх

Каментары да артыкула