БЕЛ Ł РУС

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука

9.10.2026 / 10:57

Сяргей Гезгала

Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Міхаіла Звінчука Валерыя Звінчук, а таксама яшчэ трое чалавек.

Міхаіл Звінчук, стваральнік прапаганадысцкага канала «Рыбарь». Скрыншот з відэа

Міхаіла Звінчука разам з некалькімі яго супрацоўнікамі затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў горадзе Рысан, пішуць чарнагорскія выданні Vijesti і Pobjeda.

Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Міхаіла Звінчука Валерыя Звінчук, а таксама яшчэ трое чалавек.

Аперацыю па затрыманні правяла чарнагорская паліцыя ў супрацоўніцтве з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі краіны. Яна накіраваная на «спыненне гібрыднай дзейнасці» падрыўной сеткі каналаў, якую звязваюць разведупраўленнем Мінабароны Расіі.

Міхаіл Звінчук — былы супрацоўнік прэс-службы Міністэрства абароны Расіі. Тэлеграм-канал «Рыбар» (цяпер у яго больш за 1,5 мільёна падпісчыкаў) ён стварыў разам з калегам Дзянісам Шчукіным.

Выданне The Bell пісала, што ў фінансаванні тэлеграм-канала ўдзельнічаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. 

«Рыбарь» ды аналагічныя каналы сталі інструментамі маніпуляцыі грамадскай свядомасцю, распальвання нянавісці да Украіны і еўрапейскіх краін і падрыхтоўкі грамадскай думкі да вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула