БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Кушнер могуць прыехаць у Маскву ў кастрычніку для новых перамоваў з Пуціным

9.10.2026 / 07:21

Nashaniva.com

Сёння ў Маямі адбудзецца сустрэча Уіткафа і Кушнера з украінскай і еўрапейскай дэлегацыямі.

Прадстаўнікі Пуціна Юрый Ушакоў і Кірыл Дзмітрыеў са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам на сустрэчы ў Крамлі, 22 студзеня 2026 года. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер могуць неўзабаве зноў наведаць Маскву, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.

Паводле суразмоўцаў выдання, яны могуць прыехаць у Расію ў кастрычніку.

Сёння ў Маямі адбудзецца сустрэча Уіткафа і Кушнера з украінскай і еўрапейскай дэлегацыямі. На ёй спецпасланнікі Трампа прадставяць «новыя ідэі і прапановы», якія павінны дапамагчы выйсці з тупіку ў вайне Расіі супраць Украіны, паведамляюць амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы.

Амерыканская крыніца паведаміла, што бакі, у прыватнасці, абмяркуюць прапановы адносна гарантый бяспекі для Украіны і план пасляваеннага развіцця краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула