БЕЛ Ł РУС

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

8.10.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Пра выхад новай кнігі былога палітзняволенага адваката Максіма Знака паведаміла ў фэйсбуку кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. 

«Каланісты» — працяг кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» і новы збор кароткіх гісторый са свету зняволення. Калі дзеянне першай кнігі адбывалася пераважна ў СІЗА, то героі «Каланістаў» трапляюць ужо ў прастору папраўчай калоніі — свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай.

Гэтыя фацэцыі — смешныя, горкія, часам амаль неймаверныя эпізоды турэмнага жыцця, у якіх існуюць побач жорсткасць і спагада, страх і гумар, прыніжэнне і чалавечая годнасць. Знак уважліва прыглядаецца да людзей па абодва бакі турэмнай сістэмы і паказвае яе не толькі як механізм пакарання, але і як асобны свет, дзе абсурд паступова робіцца нормай, а чалавек вучыцца жыць у ненармальных абставінах.

Эпіграф да кнігі ўзяты з «Таямнічага вострава» Жуля Верна: яе героі адмаўляюцца лічыць сябе пацярпелымі крушэнне і называюць сябе каланістамі. У папраўчай калоніі часцей можна назіраць апатыю і даўншыфтынг, але бываюць і выключэнні — чалавек спрабуе не проста выжыць на навязаным яму «востраве», але і захаваць здольнасць думаць, смяяцца, заўважаць іншых і заставацца сабой. І таму кніга падказвае, як у самых змрочных месцах можна знайсці святло.

Чытайце таксама:

«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія

«Падземныя пераходы» Бахарэвіча — раман, які здымае з кручка сумневу

Каментары да артыкула