БЕЛ Ł РУС

Упершыню больш чым за стагоддзе апісалі новы від пінгвінаў

7.10.2026 / 21:33

Nashaniva.com

Генетычныя даследаванні паказалі, што папуляцыя субантарктычнага пінгвіна, якая жыве на архіпелазе Кергелен, генетычна моцна адрозніваецца ад субантарктычных пінгвінаў з Фалклендаў, дзе яны былі апісаны як від Pygoscelis papua. Гэтых пінгвінаў апісалі як новы від для навукі ў 2026 годзе — Pygoscelis kerguelensis, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота: Laura Wolf

Субантарктычныя пінгвіны маюць перавагу перад іншымі відамі, бо не залежаць ад аднаго віду здабычы. Колькасць крылю зараз скарачаецца — і для некаторых відаў пінгвінаў гэта крытычна. Але субантарктычныя пінгвіны могуць пераключыцца і на рыбу, кальмараў або каракаціц. Ім не трэба адплываць далёка ад месцаў гнездавання ў пошуках ежы.

Але добрую навіну ўсё ж такі азмрочвае прагноз, звязаны са зменай клімату. Нават пры ўмераным сцэнарыі развіцця падзей новы від апынецца ў змененых умовах, дзе яму будзе цяжка выжыць.

Чытайце таксама:

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны

У ЗША патлумачылі, навошта ўвялі гандлёвыя тарыфы на бязлюдныя астравы, дзе жывуць адны пінгвіны

Каментары да артыкула