БЕЛ Ł РУС

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

6.10.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Людзей з груп рызыкі бясплатна прышчапляюць расійскай вакцынай «Грыпол Плюс». За ўласныя грошы можна будзе выбраць замежныя прэпараты. Істотнага росту захворванняў медыкі чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага 2027 года.

Фота: vecteezy.com

Кампанія масавай вакцынацыі ад грыпу пачалася ў Беларусі ў кастрычніку, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на эпідэміёлага Кірыла Ігнатава.

Бясплатна вакцынай «Грыпол Плюс» расійскай вытворчасці прышчапляюць людзей, для якіх грып асабліва небяспечны:

Медыкі ставяць мэтай — вакцынаваць не менш за 75% людзей з груп рызыкі.

Для платнай вакцынацыі ў медыцынскіх установах абяцаюць прапанаваць «Інфлювак Тэтра» вытворчасці Нідэрландаў і французскую вакцыну «Ваксігрып Тэтра».

Склад вакцын на сезон 2026—2027 гадоў абнавілі. У яго ўключылі кампаненты супраць штамаў A(H1N1) «Місуры», A(H3N2) «Дарвін» і віруса грыпу B лініі «Вікторыя» — «Токіа». Менавіта такі склад для Паўночнага паўшар’я рэкамендавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Цяпер у Беларусі выяўляюць толькі негрыпозныя рэспіраторныя вірусы: парагрып, рынавірусы, бакавірусы і адэнавірусы. Сітуацыю эпідэміёлагі называюць стабільнай.

Значны сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі прагназуюць на канец студзеня — пачатак лютага 2027 года. Пік чакаецца ў лютым, калі адначасова могуць цыркуляваць грып, каранавірус SARS-CoV-2 і іншыя рэспіраторныя вірусы.

Прышчэпка не гарантуе, што чалавек зусім не заразіцца грыпам, але зніжае рызыку цяжкага ходу хваробы і небяспечных ускладненняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула