Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына
Ва Ушачах маці пры родах скінула дзіця ў выграбную яму прыбіральні.
Жыхарку Ушацкага раёну прызналі вінаватай у забойстве ўласнага дзіцяці, піша «Мінская праўда». Трагедыя адбылася ў сакавiку гэтага года. Паводле следства, жанчына злоўжывала алкаголем і ўжо была пазбаўленая бацькоўскіх правоў у дачыненні да старэйшай дачкі.
У стане алкагольнага ап'янення жанчына нарадзіла жыццяздольнага хлопчыка ў прыбіральні каля дома. Яна наўмысна разарвала пупавіну, у выніку немаўля ўпала ў выграбную яму, дзе загінула.
Экспертыза выявіла ў арганізме нованароджанага этылавы спірт. Жанчына схавала факт нараджэння сына, не спрабавала яго выратаваць і наўмысна не звярнулася па медыцынскую дапамогу.
Суд прысудзіў яе да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.