БЕЛ Ł РУС

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам

6.10.2026 / 07:21

Nashaniva.com

«Няхай знішчаць Лос-Анджэлес. Няхай знішчаць Сан-Дыега», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп дапусціў знішчэнне Лос-Анджэлеса і Сан-Дыега ў кантэксце вайны з Іранам. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў на мітынгу ў Гранд-Айлендзе, штат Небраска, дзе выступаў у падтрымку сенатара-рэспубліканца Піта Рыкетса, піша Mediaite.

Гаворачы пра рост коштаў на бензін з-за вайны з Іранам, прэзідэнт назваў іх невялікай платай за бяспеку ЗША і свету.

«І яшчэ раз, памятайце: у сувязі з вайной гэта ўсё штучнае, — сказаў ён удзельнікам мітынгу. — Цэны крыху вышэйшыя. Гэта невялікая плата за тое, каб захоўваць бяспеку ў свеце і бяспеку нашай краіны.

Яны могуць знішчыць горад. Няхай знішчаць Лос-Анджэлес. Няхай знішчаць Сан-Дыега. Гэта вельмі малая цана, і ўсё гэта вельмі хутка скончыцца. Па сутнасці, усё ўжо амаль скончылася.

А можа, яны будуць працягваць крыху даўжэй. Ведаеце, яны заўсёды кажуць: «У іх высокі парог болю». Ім гэта трэба, паверце мне. Але ўсё скончыцца вельмі хутка. І скончыцца так ці інакш. А ваш газ, бензін і ўсё астатняе…»

Калі Трамп сказаў: «Няхай знішчаць Лос-Анджэлес або Сан-Дыега», — натоўп пляскаў у ладкі і вітаў гэтыя словы.

Незразумела, ці прэзідэнт уяўляў сцэнар, пры якім гэтыя два гарады ўжо былі знішчаныя, ці прапаноўваў дапусціць іх знішчэнне.

«Не забывайце, мы ўзяліся за краіну пад назвай Венесуэла, — працягнуў ён. — Пра Венесуэлу яны ніколі не кажуць. Мы атрымліваем сотні мільёнаў барэляў нафты. Мы запаўняем краіну нафтай у такіх аб'ёмах, якіх ніхто ніколі не бачыў».

Чытайце таксама:

На выбарах у Босніі і Герцагавіне зберагла ўплыў прарасійская партыя Додзіка

Каментары да артыкула