БЕЛ Ł РУС

Пол Макартні расказаў, як выступіў на вяселлі Тэйлар Свіфт

5.10.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Свіфт папрасіла 84‑гадовую легенду сусветнай музыкі выканаць песню 1963 года.

Ілюстрацыйнае фота: Scott Kowalchyk/CBS via Getty Images 

Пол Макартні выступіў на вяселлі Тэйлар Свіфт і Трэвіса Келсі ў Нью-Ёрку, выканаўшы песню The Beatles «I Want to Hold Your Hand». Музыкант расказаў, што спачатку пажартаваў: прапанаваў Свіфт самой праспяваць гэты хіт для свайго жаніха, паведаміў People.

Свіфт папрасіла 84‑гадовага Макартні выканаць песню 1963 года на ўрачыстасці, якая прайшла 3 ліпеня ў Мэдысан-сквер-гардэн.

Музыкант пагадзіўся, але прапанаваў спявачцы далучыцца да яго на сцэне: «Я сказаў: табе варта падпяваць і праспяваць яе свайму мужчыну».

Невядома, ці выйшла Свіфт у выніку на сцэну разам з Макартні.

Пры гэтым выступ стаў першым за больш чым 60 гадоў выкананнем «I Want to Hold Your Hand» самім Макартні на буйным мерапрыемстве.

На вяселлі таксама выступіла Стыві Нікс, даўняя музычная настаўніца Свіфт.

Сам Келсі таксама спяваў падчас святкавання. Пазней яго брат Джэйсан Келсі расказаў, што ў футбаліста заўсёды быў нядрэнны голас, хоць у той вечар яму давялося канкураваць з прафесійнымі музыкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула