БЕЛ Ł РУС

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію

4.10.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Віктар Масько быў удзельнікам пратэсных аўтамаршаў у Мінску. Нядаўна яго асудзілі па крымінальным артыкуле і кінулі за краты.

Віктар Масько. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Віктару Масько 41 год, ён мінчук. Ён скончыў факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР, аднак свой прафесійны шлях звязаў не з ІТ, а з фатаграфіяй.

Падчас падзей 2020 года, па матэрыялах СМІ, мужчына ўдзельнічаў у аўтамаршах. Атрымаў штраф — за тое, што адной рукой кіраваў аўтамабілем, а ў другой трымаў нацыянальны сцяг.

1 кастрычніка 2020 года раніцай у бацькоўскую кватэру з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку — у пастанове было пазначана, што яны шукаюць выбухоўку і зброю. Каб вывесці фатографа з дому пасля ператрусу, сілавікі спецыяльна выклікалі падмацаванне ў выглядзе ўзброеных амапаўцаў, пасля чаго Віктара затрымалі. Невядома, што яму прысудзілі — арышт ці штраф.

Цяпер жа даныя пра Віктара з'явіліся ў абноўленых спісах «тэрарыстаў». Стала вядома, што нядаўна над ім адбыўся суд.

Масько прызналі вінаватым паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса. Пераслед звязаны з тым, што сілавікі кваліфікуюць як «заклікі да шкоды нацыянальнай бяспецы».

Фатографу прысудзілі тэрмін у калоніі.

Чытайце таксама:

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны

Каментары да артыкула