БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года

1.10.2026 / 19:48

Nashaniva.com

Беларусь абмяркоўвае з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне паставак калійных угнаенняў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе Sputnik.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

Максім Рыжанкоў заявіў, што спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл па даручэнні Трампа выбудоўвае адносіны паміж Вашынгтонам і Мінскам. Паводле яго слоў, па меры росту даверу паміж бакамі з'яўляецца ўсё больш тэм для супрацоўніцтва. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што абмеркаванне паставак калійных угнаенняў не павінна адбывацца «цаной стасункаў з Расіяй».

Як сцвярджае Рыжанкова, калійныя ўгнаенні з'яўляюцца толькі адной з тэм перамоў з амерыканскім бокам. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Коўла ёсць значна больш пытанняў у межах працы над развіццём адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам, чым пытанне вызвалення палітзняволеных.

Рыжанкоў таксама не выключыў, што Джон Коўл яшчэ раз наведае Беларусь да канца года. Ён адзначыў, што стасункі паміж дзвюма краінамі развіваюцца дынамічна, таму магчымыя розныя сцэнары.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведамляў, што Вашынгтон працуе над буйной здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі.

Апошні візіт Коўла ў Мінск адбыўся 15 верасня. Яго вынікам стала вызваленне 25 беларускіх палітзняволеных, хоць перад паездкай чакалася, што маштаб будзе значна большы.

Чытайце таксама:

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА

Каментары да артыкула