Колькасць беларускіх грамадзян павялічылася амаль на 300 чалавек
Грамадзянства Беларусі атрымалі 297 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Новыя грамадзяне Беларусі прыбылі з 28 дзяржаў. Сярод іх — Азербайджан, Арменія, В’етнам, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Узбекістан і Украіна.
Яны працуюць у сельскай гаспадарцы, сферы паслуг, гандлі, ахове здароўя і адукацыі.
Адначасова Лукашэнка адхіліў заявы аб наданні беларускага грамадзянства шэрагу асоб, якія здзяйснялі адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы.
Чытайце таксама:
Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту
Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна
«Чытайце, зайздросце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам