БЕЛ Ł РУС

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель

1.10.2026 / 16:06

Nashaniva.com

30 верасня аўтобус па маршруце Навазыбкаў — Гомель не выйшаў у рэйс пасля атак беспілотнікаў. Афіцыйны перавозчык, аўтавакзал Бранска, скасаваў усе рэйсы ў Беларусь, піша Mayday.team.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: novozybkov.ru

Уночы 29 верасня міжнародны аўтамабільны пункт пропуску «Красны Камень» быў атакаваны беспілотнікамі і загарэўся.

Нягледзячы на адмену афіцыйных рэйсаў, па маршруце неафіцыйна працягнулі ездзіць маршруткі. Па словах пасажыраў, кіроўцы вымушаныя перавышаць хуткасць, каб паспрабаваць ухіліцца ад беспілотнікаў. Яны сцвярджаюць, што для гэтага часам даводзіцца ехаць хутчэй за 120 км/г.

30 верасня ўчастак расійскай трасы Клінцы — Навазыбкаў у напрамку беларускага Добруша быў цалкам закрыты. Паведамляецца, што ўздоўж дарогі прыхавана ўсталявалі шмат ударных FPV-беспілотнікаў, якія знаходзяцца ў рэжыме чакання да з'яўлення цэлі. Такія дроны могуць заставацца ў дзяжурным рэжыме суткамі.

Частку рэгулярных міжнародных рэйсаў з Бранска ў Гомель раней ужо адмянялі або скарачалі, аднак аўтобусныя злучэнні паміж рэгіёнамі дагэтуль цалкам не спыняліся.

Чытайце таксама:

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?

Каментары да артыкула