БЕЛ Ł РУС

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска

1.10.2026 / 15:56

Nashaniva.com

Працу машыны 1 кастрычніка паказалі на палігоне «Сітніцкае» ў Лунінецкім раёне. 

Фота: БелТА

На Брэстчыне выпрабоўваюць аўтаномны самаскід БелАЗ-7558R, якім можна кіраваць дыстанцыйна з Мінска. На прамысловай выставе «Іннапрам. Беларусь» у Мінску паказалі працоўнае месца аператара для дыстанцыйнага кіравання кар'ернай тэхнікай. Спецыяліст непасрэдна са стэнда мог кіраваць 90‑тонным рабатызаваным самаскідам, які знаходзіўся за сотні кіламетраў на выпрабавальным палігоне.

Фота: БелТА

Па словах намесніка генеральнага канструктара лічбавізацыі кар'ернай тэхнікі Дзмітрыя Елісеева, заказчыкі актыўна цікавяцца машынамі, здольнымі працаваць аўтаномна. БелАЗ вядзе перамовы з некалькімі буйнымі заказчыкамі, якім плануецца пастаўляць самазвалы з аўтаномным кіраваннем. Паглядзець на тэхніку ў Лунінецкі раён прыехалі каля 50 прадстаўнікоў патэнцыйных кліентаў.

Генеральны дырэктар БелАЗа Сяргей Лесін адзначыў, што цяпер галоўная задача — выпрабаваць новую тэхналогію ва ўмовах рэальнай працы, піша БелТА.

Аўтаномны самаскід выкарыстоўвае камп'ютарны зрок і нейрасеткавыя алгарытмы. Яны дазваляюць машыне распазнаваць перашкоды, прагназаваць рух і самастойна прымаць рашэнні. Сістэма дыспетчарызацыі дазваляе аднаму аператару адначасова кантраляваць працу пяці такіх машын.

Мяркуецца, што тэхналогія дапаможа вырашаць праблему нястачы кіроўцаў, больш эфектыўна выкарыстоўваць кар'ерную тэхніку і забяспечваць рытмічнасць яе працы.

У аўтаномным рэжыме самазвал самастойна выконвае ўвесь працоўны цыкл — ад загрузкі да разгрузкі і вяртання да месца загрузкі. Машына будуе і карэктуе маршруты, кантралюе сляпыя зоны і зоны бяспекі, а таксама адсочвае прысутнасць людзей побач з тэхнікай.

Чытайце таксама:

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты

БелАЗ вырабіць 220‑тонны самазвал на вадародным паліве

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ

БелАЗ пачаў выпрабаванне беспілотных самазвалаў

Каментары да артыкула