БЕЛ Ł РУС

ЗША выключылі грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу

1.10.2026 / 07:35

Nashaniva.com

Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч.

Фота: Getty Images / halbergman

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выключыла грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу, піша Reform.news.

Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч. Яна была ўключаная ў спіс як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd у красавіку 2024 года.

У заяве амерыканскага Мінфіна тады гаварылася, што Centuronic з'яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading, якая належыць прадпрымальнікам Саміру Райі і Махамаду Дэйры.

Кампанія займалася продажам зброі, якую набывала, у тым ліку, у беларускага вытворцы стралковай зброі «Кідма Тэк», які знаходзіцца пад санкцыямі.

Прычыны выключэння Пратаповіч з санкцыйных спісаў не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула