БЕЛ Ł РУС

У канцы тыдня прыйдуць першыя замаразкі

29.09.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Але пакуль наступныя тыдні надвор'е будзе вызначаць антыцыклон Arno. Менавіта ён прынёс пераважна сухое і сонечнае надвор’е.

29 верасня — 1 кастрычніка днём на поўдні Беларусі можа быць да +22°C, а сярэднясутачны тэмпературны фон прыкладна на 1—2 градусы вышэй за кліматычную норму.

Але вось у ноч на пятніцу стане халадней. Тэмпература ў большасці раёнаў складзе +1…+8°C. Пры гэтым месцамі будзе да —2°C.

У ноч на суботу будзе яшчэ халадней. У некаторых раёнах магчымыя замаразкі да —4°C. Днём у суботу +11 да +18°C.

Замаразкі будуць і ў ноч на нядзелю да —3°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула