У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам
Паліцыя ўзяла ў яго кроў на аналіз і адпусціла пасля выплаты грашовага закладу.
Фота ілюстрацыйнае
Уначы ў суботу, 12 верасня, каля 4:00 у танцавальным клубе на Зонэнштрасэ ў цэнтры Мюнхена 30‑гадовы беларус пачаў танцаваць побач з 17‑гадовай грамадзянкай Украіны, якая жыве ў Мюнхене. Потым, як паведамляе паліцыя Мюнхена, ён правёў рукамі па яе ягадзіцах і далей да грудзей. Дзяўчына гэтага не хацела.
Гэта ўбачыў яе 20‑гадовы брат, таксама грамадзянін Украіны, які жыве ў Мюнхенскай акрузе. Ён адцягнуў беларуса ад сястры. Паміж мужчынамі пачалася бойка, у якой абодва атрымалі траўмы. Персанал клуба разагнаў іх і выставіў абодвух на вуліцу.
Беларуса, у якога, паводле паліцыі, няма пастаяннага месца жыхарства ў Германіі, даставілі ў паліцэйскі ўчастак. Супраць яго распачалі справу, у тым ліку за сэксуальныя дамаганні і нанясенне цялесных пашкоджанняў. У яго ўзялі кроў на аналіз. Пасля выплаты грашовага закладу мужчыну адпусцілі.
На 20‑гадовага ўкраінца таксама склалі заяву за нанясенне цялесных пашкоджанняў, і яго таксама адпусцілі.
Чытайце таксама:
Легкавік урэзаўся ў грузавік беларускі ў Германіі
Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу