БЕЛ Ł РУС

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода

27.09.2026 / 18:28

Nashaniva.com

Вінаватымі ў здарэнні прызналі «Мінскія цеплавыя сеткі».

Фото: «Анлайнер»

Улады Кастрычніцкага раёна Мінска паабяцалі кампенсацыю жыхарам дамоў на вуліцы Жукоўскага, якія пацярпелі ад прарыву трубаправода.

У нядзелю з-пад зямлі пачаў біць магутны струмень вады. Ён даставаў да пятага паверха дома. Струменем у доме выбіла вокны, кватэры заліло вадой.

Камунальнікі ўжо абследавалі месца здарэння і склалі акты аб заліцці. Вінаватым бокам прызналі «Мінскія цеплавыя сеткі». У найбліжэйшы час арганізацыя мусіць скласці падрабязныя акты пра нанесеную шкоду.

Адміністрацыя абяцае, што ўсім пацярпелым будзе выплачаная матэрыяльная кампенсацыя паводле страхавога выпадку.

Чытайце таксама:

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА

Каментары да артыкула