«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА
Відавочцы кажуць, што аварыйная служба прыехала толькі праз паўгадзіны.
Жыхары дома на Жукоўскага паказалі, як выглядае кватэра знутры пасля таго, як вада з прарванага трубаправода разбіла вокны.
Падлогі ў кватэры затапіла.
«Цалкам акно выбіла вадой. Усе дываны павыкідалі. Усё мокрае», — расказала аўтарка відэа.
Паводле яе слоў, на рамах з'явіліся расколіны. А струмень вады з трубаправода нёс з сабой і каменне.
Відавочца расказала «Анлайнеру», што вокны выбіла ў кватэрах з 2‑га па 5‑ы паверх. А аварыйная служба не спяшалася на месца надзвычайнага здарэння.
«Затоплены кватэры, пад'езд і сама вуліца Жукоўскага. З моманту першага звароту аварыйная служба прыбыла на месца толькі праз паўгадзіны», — расказала дзяўчына.
Як паведамілі ў «Мінскэнерга», выкід вады ўдалося спыніць у 13:05.
Работы на ўчастку ў раёне вуліцы Жукоўскага працягваюцца. Ужо завершаны этап адпампоўвання вады з цеплавой камеры. Цяпер энергетыкі прыступілі да земляных работ — раскопваюць участак для дакладнага вызначэння месца пашкоджання трубаправода.
Прычыны прарыву пакуль невядомыя. Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду.
Чытайце таксама:
Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду
У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА