БЕЛ Ł РУС

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала

27.09.2026 / 10:26

Nashaniva.com

Беларусь і Непал дамовіліся распрацаваць механізм арганізаванага прыцягнення грамадзян Непала на працу ў Беларусь. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з непальскім калегам Шышырам Ханалам.

Максім Рыжанкоў і Шышыр Ханал. Фота: МЗС

Бакі дамовіліся правесці міжведамасныя кансультацыі і распрацаваць механізм арганізаванага працаўладкавання грамадзян Непала ў Беларусі. Каардынаваць працу будуць міністэрствы замежных спраў абедзвюх краін.

Міністры таксама абмеркавалі развіццё гандлю і турызму, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула