БЕЛ Ł РУС

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы

26.09.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што спадзяецца на дасягненне пагаднення паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным яшчэ да наступлення суровай зімы.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Размаўляючы з журналістамі, Трамп сказаў, што хоча, каб Зяленскі і Пуцін дамовіліся паміж сабой. Паводле яго слоў, перамоўны працэс працягваецца, і ён спадзяецца, што пагадненне будзе дасягнута ў недалёкай будучыні, магчыма, яшчэ да пачатку суровай зімы.

На пытанне пра ракеты Patriot Трамп адзначыў, што шмат размаўляў з Зяленскім, але канкрэтнага адказу наконт гэтага не даў.

Раней Зяленскі паведамляў, што падчас сустрэчы з Трампам у Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт ЗША заявіў пра гатоўнасць даць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет Patriot. Паводле слоў Зяленскага, Трамп сказаў, што прыняў канчатковае рашэнне наконт выдачы такіх ліцэнзій Украіне.

Чытайце таксама:

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot

Каментары да артыкула