БЕЛ Ł РУС

На Браслаўскіх азёрах запусцілі інтэрактыўныя карты для рыбакоў

25.09.2026 / 16:50

Nashaniva.com

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» запусціў новы лічбавы сэрвіс для аматараў рыбнай лоўлі. У раздзеле «Рыбалка» на афіцыйным сайце парку з'явіліся інтэрактыўныя карты глыбінь мясцовых вадаёмаў, піша Times.by.

Від з гары Маяк. Фота: Нацпарк «Браслаўскія азёры»

На першым этапе ў сістэму загрузілі падрабязныя батыметрычныя звесткі пра шэсць азёр: Дрывяты, Ельна, Вялікая Ельня, Золава, Альбенаўскае і Мядведна. У далейшым сэрвіс плануюць распаўсюдзіць на ўсе вадаёмы Браслаўскага краю. Напрыклад, карту возера Снуды разлічваюць дадаць да пачатку 2027 года.

Сэрвіс дазваляе выкарыстоўваць двухмерную карту з геалакацыяй. Ён працуе па падпісцы і звязваецца з GPS смартфона. Пры ўключанай навігацыі рыбак можа бачыць сваё месцазнаходжанне на возеры, запісваць маршруты і захоўваць каардынаты перспектыўных для рыбалкі месцаў.

За дадатковую плату можна атрымаць доступ да трохмерных мадэляў рэльефу дна. Таксама сэрвіс прапануе падказкі пра месцы, дзе часцей сустракаюцца пэўныя віды рыбы. Такім чынам, рыбакі могуць загадзя вывучыць глыбіні і рэльеф вадаёма, арыентавацца на вадзе з дапамогай GPS і захоўваць каардынаты ўдалых месцаў.

Чытайце таксама:

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ

На браслаўскіх азёрах ледзь не трапілі ў бяду двое кітайцаў

На Браслаўскіх азёрах знайшлі рэдкі аміячны грыб

Каментары да артыкула