БЕЛ Ł РУС

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне

25.09.2026 / 10:24

Nashaniva.com

Пратрымаўся некалькі дзён.

З 1 кастрычніка з раскладу знікне маршрут №261э «Кальцавая» — Зялёны Луг-6, паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Гэты маршрут вырашылі скасаваць з-за нізкага ўзроўню пасажырапатоку.

Раней паведамлялася пра самы дзіўны аўтобусны маршрут.

Маршрут №261э «Кальцавая — Зялёны Луг-6» меўся хадзіць ад пасёлка Сонечны па вуліцы Шырокай, але яго працягласць была ўсяго 1,3 кіламетра.

Прычым у дзень павінен быў выконвацца ўсяго адзін рэйс: па буднях а 07:25 ад прыпынку «Кальцавая» ў Сонечным, і прычым толькі ў адзін бок. У адваротны бок гэты аўтобус не павінен быў ісці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула