Рыхтуюцца запусціць турыстычны маршрут «Дарогай Саюзнай дзяржавы»
Турысты неўзабаве змогуць падарожнічаць з Масквы ў Мінск па новым пілотным аўтамабільным турыстычным маршруце «Паміж дзвюма сталіцамі: дарогай Саюзнай дзяржавы». Маршрут пройдзе па трасе М-1 праз Маскоўскую і Смаленскую вобласці, а таксама праз беларускія Оршу і Барысаў.
Смаленск. Фота: Wikimedia Commons
Пра стварэнне маршруту паведаміла Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі па выніках пасяджэння працоўнай групы па турызме «Саюзнай дзяржавы». Беларускі бок на працягу двух месяцаў павінен падрыхтаваць пашпарт маршруту. У ім будуць пазначаныя турыстычныя аб'екты, месцы для пражывання і харчавання.
Для прасоўвання сумесных турыстычных паездак у Смаленску таксама ствараюць Турысцкі інфармацыйны цэнтр «Саюзнай дзяржавы». Падарожнікі змогуць атрымаць там актуальную інфармацыю пра маршруты, месцы прыпынкаў і даступны сэрвіс.
Чытайце таксама:
Мальдывы і Беларусь падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз
Віза ў Егіпет для беларусаў зноў падаражэе
«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы