БЕЛ Ł РУС

Ацяпленне сталі ўключаць і ў Віцебску

24.09.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Сёння цяпло стала паступаць у сацыяльныя аб'екты, паведамляюць «Віцьбічы».

Найперш батарэі пацяплеюць у дзіцячых садках і школах, бальніцах і іншых медыцынскіх установах.

Таксама ацяпленне пачнуць уключаць ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння і спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

У лік тых, каму дадуць цяпло на гэтым этапе, увойдуць музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гатэлі.

Сёння ацяпленне сталі даваць у Мінску.

Чытайце таксама:

Ад чацвярга ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне

Каментары да артыкула