БЕЛ Ł РУС

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне

21.09.2026 / 18:40

Nashaniva.com

48‑гадовая мастачка Аксана Шаляпіна ўтрымліваецца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай.

Аксана Шаляпіна

Аксане Шаляпінай прызначылі тры гады калоніі паводле арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у гомельскай калоніі № 4 у жанчыны знайшлі анкалагічнае захворванне. Цяпер большую частку часу жанчына знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі. Ці аказваюць ёй належную медыцынскую дапамогу — невядома.

Раней у ліпені гэтага года праваабаронцы таксама даведаліся пра анкалогію ў палітзняволенай Таццяны Колас. Жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

Чытайце таксама:

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Каментары да артыкула