Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?
У выпуску «Обычный вечер» з удзелам Святланы Ціханоўскай на шыі вядучай Марыны Ментусавай можна пабачыць артэз, упрыгожаны шматлікімі стразамі.
Марына Ментусава. Скрыншот эфіру «Обычный вечер»
«Наша Ніва» пацікавілася ў Марыны Ментусавай, што здарылася. Вядучая адразу пажартавала, што яе ніхто не біў.
Кажа, што сітуацыя даволі празаічная: праз сядзячую працу і стрэс адбылося зрушэнне міжхрыбетнікавых дыскаў.
Таму цяпер ёй трэба насіць шыйны артэз. Наперадзе яшчэ паўтара месяца лячэння і фізіятэрапіі.
Чытайце таксама:
У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая