БЕЛ Ł РУС

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

19.09.2026 / 19:54

Nashaniva.com

21 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца фінальны вечар выставы Марка Шагала «Прагулка». Да яе закрыцця падрыхтавалі адмысловы арт-перформанс, піша «Анлайнер».

Сем беларускіх мастакоў створаць сем сукенак-карцін, натхнёных Бэлай Разенфельд — музай Шагала. Работы пакажуць падчас дэфіле побач з карцінай «Прагулка». Пад жывую музыку мастакі непасрэдна перад гледачамі нанясуць на свае творы апошнія штрыхі.

Пачатак мерапрыемства — а 19:00.

У Мінск «Прагулку» прывезлі з Масквы на часовы паказ 8 красавіка ў межах дзён Рускага музея. Гэты прыезд «Прагулкі» ў Беларусь з'яўляецца першым. Паводле першапачатковых планаў карціна павінна была знаходзіцца ў Мінску да 6 ліпеня, але пасля гэты тэрмін быў падоўжаны да кастрычніка праз дамоўленасці паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным і прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.

Чытайце таксама:

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

Карціну Шагала выставілі на аўкцыён больш чым за $4 мільёны

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск

Каментары да артыкула