БЕЛ Ł РУС

Праз «несанкцыянаваныя беспілотнікі» прыпынялі працу аэрапорта Люксембурга

19.09.2026 / 18:52

Nashaniva.com

Увечары 18 верасня працу аэрапорта Люксембург-Фіндэль часова прыпынілі пасля таго, як паблізу і над яго тэрыторыяй заўважылі «несанкцыянаваныя беспілотныя лятальныя апараты». Раніцай 19 верасня аэрапорт аднавіў працу, піша Reuters.

Фота: Getty Images/Nicolas Economou/NurPhoto

Адміністрацыя адзінага міжнароднага аэрапорта Люксембурга заявіла, што прыпыненне палётаў было прэвентыўнай мерай дзеля бяспекі пасажыраў, экіпажаў, супрацоўнікаў аэрапорта і паветраных суднаў.

Падрабязнасцяў пра паходжанне дронаў і асобаў, якія імі кіравалі, адміністрацыя не паведаміла.

Аэрапорт Люксембурга з’яўляецца галоўным вузлом нацыянальнай авіякампаніі Luxair. Адміністрацыя паведаміла, што працягвае сачыць за сітуацыяй у супрацоўніцтве з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.

Чытайце таксама:

Еменскія хусіты зноў атакавалі Саудаўскую Аравію

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў

Літоўскае МЗС даслала Беларусі ноту рашучага пратэсту

Наўседа: У Літве, верагодна, збілі расійскі дрон «Гербера»

Каментары да артыкула