У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве
Яго сюрпрызам арганізавалі сяброўкі спартсменкі.
Меліціна Станюта на дзявочніку. Фота: сторыс інстаграма спартсменкі
Славутая гімнастка Меліціна Станюта хутка выходзіць замуж. Днямі ў яе прайшоў дзявочнік у Варшаве.
Меліціна Станюта на дзявочніку. Фота: сторыс інстаграма спартсменкі
Меліціна была ў элегантным белым касцюме са штанамі і топам і з гладка сабранымі ў пучок валасамі.
Меліціна Станюта на дзявочніку. Фота: сторыс інстаграма спартсменкі
Абраннік шматразовай медалісткі чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы — француз, а дакладней брэтонец (з поўначы Францыі). Сама Меліціна апошнія гады жыве ў Парыжы.
Яна расказвала, што яе жаніх валодае 4 мовамі (Станюта — пяццю) і на год старэйшы за яе.
Прапанову рукі і сэрца жаніх зрабіў на дзвюх мовах — спачатку па-французску, а потым па-беларуску.
Меліціна Станюта з жаніхом. Фота: інстаграм спартсменкі
Чытайце таксама:
Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская
Меліціна Станюта выходзіць замуж
Меліціна Станюта святкуе 30-годдзе. У прыхільнікаў яна папрасіла нечаканыя падарункі