БЕЛ Ł РУС

Ці сапраўды небяспечная зеленаватая бульба

19.09.2026 / 11:15

Nashaniva.com

Лічыцца, што зеленаватую бульбу шкодна есці. Вучоная паставіла кропку ў гэтым пытанні.

Кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчыца аддзела селекцыі бульбы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Юлія Гунько развейвае побытавы міф пра зялёную бульбу.

Саланін, які надае лупіне зялёнае адценне, сапраўды ядавіты, аднак атруціцца ім можна, толькі ўжыўшы ў ежу празмерна вялікую колькасць такой бульбы.

Для насеннага матэрыялу, наадварот, азеляненне і прарошчванне на святле — гэта карысць: такія клубні лепш захоўваюцца і менш пашкоджваюцца патагенамі, піша «Рэспубліка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула