Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай
8 верасня проста падчас афіцыйнага брыфінгу Міністэрства замежных спраў Украіны пасол па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор, які адказвае за кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, публічна павіншаваў беларусаў з 512‑й гадавінай Бітвы пад Оршай.
Яраслаў Чарнагор на брыфінгу
Яраслаў Чарнагор нагадаў, што 8 верасня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства пад камандаваннем князя Канстанціна Астрожскага разграміла маскоўскае войска.
«Гэтая бітва з’яўляецца часткай супольнай гістарычнай спадчыны Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы», — падкрэсліў Чарнагор.
Ён таксама адзначыў, што галоўны ўрок Оршы застаецца актуальным і праз пяць стагоддзяў: супрацьстаяць маскоўскай экспансіі нашым народам найлепш удавалася тады, калі яны аб’ядноўвалі свае сілы.
Чытайце таксама:
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая