БЕЛ Ł РУС

Былога трэнера зборнай Беларусі па баскетболе дыскваліфікавалі на пяць гадоў

8.09.2026 / 13:57

Nashaniva.com

Рымантаса Грыгаса абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях.

Міжнародная федэрацыя баскетбола забараніла літоўскаму спецыялісту Рымантасу Грыгасу займаць якія-небудзь пасады ў баскетболе да 27 кастрычніка 2030 года, піша Bet news.

Таксама дысцыплінарная камісія ФІБА наклала на Грыгаса штраф 12 000 швейцарскіх франкаў (12 768 еўра).

Раней Грыгаса, які ў 2012—2014 гадах узначальваў жаночую зборную Беларусі, абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях. У адпаведныя органы паступілі скаргі ад баскетбалістак зборнай Літвы, якія вырашылі не называць сваіх імёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула