БЕЛ Ł РУС

Пры пажары ў Мастоўскім раёне загінулі двое братоў

7.09.2026 / 19:57

Nashaniva.com

Раніцай 6 верасня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у прыватным доме ў вёсцы Дуляўшчына. Пасля ліквідацыі пажару ў адным з пакояў яны знайшлі целы двух братоў, якім было 57 і 59 гадоў.

Паводле папярэдніх звестак, ачаг пажару знаходзіўся там, дзе знайшлі цела аднаго з мужчын. Суседзі расказалі, што браты злоўжывалі алкаголем і рэгулярна курылі ў жылых пакоях.

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару. Асноўная з іх — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Чытайце таксама:

Шашлык у Брэсце абышоўся ў 14,5 тысячы рублёў

Мужчына трапіў у бальніцу пасля выбуху акумулятара для электрасамаката

Пенсіянер загінуў падчас пажару пад Магілёвам

Каментары да артыкула