БЕЛ Ł РУС

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа

6.09.2026 / 11:44

Nashaniva.com

У Маскве 26‑гадовага беларуса асудзілі за крадзеж з сэкс-шопа. Хлопец вынес адтуль без аплаты рэалістычны сімулятар ніжняй часткі жаночага цела, піша Shot.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Mike Kemp / In Pictures via Getty Images

Паводле выдання, беларус зайшоў у краму і папрасіў прадаўца прынесці яму сэкс-цацку. Даведаўшыся, што тавар каштуе 21 тысячу расійскіх рублёў — каля 750 беларускіх, мужчына вырашыў яго не купляць. Замест гэтага ён узяў гумовае тулава пад паху і выбег з крамы, не рэагуючы на крыкі прадаўцоў.

Але збегчы мужчыну не ўдалося: здарэнне трапіла на камеры відэаназірання. Паліцыя затрымала хлопца, а скрадзены тавар у яго забралі.

У судзе ён прызнаў віну і папрасіў прабачэння. Таксама высветлілася, што ён працуе і фінансава дапамагае бацькам і бабулі.

Суд прызначыў хлопцу за рабаванне 240 гадзін абавязковых работ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула