БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пасля перастрэлкі ў Кіеве звольніць намеснікаў кіраўнікоў СБУ і ГУР

3.09.2026 / 22:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што намеснікі кіраўнікоў Службы бяспекі Украіны і Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны будуць звольненыя пасля ўзброенага канфлікту паміж супрацоўнікамі гэтых структур у Кіеве.

Па словах Зяленскага, кадравыя рашэнні ўжо прынятыя. Ён заявіў, што адказнасць за інцыдэнт павінны панесці кіраўнікі, якія адказвалі за адпаведныя напрамкі працы. Прэзідэнт назваў перастрэлку паміж падраздзяленнямі СБУ і ГУР «абсалютна ганебнай сітуацыяй» і даручыў высветліць усе абставіны.

Перастрэлка адбылася 2 верасня. Паводле версіі СБУ, яе супрацоўнікі праводзілі следчыя дзеянні па справе аб падрыхтоўцы расійскімі спецслужбамі замаху на аднаго з прадстаўнікоў расійскай апазіцыі. Падчас гэтага яны сутыкнуліся з супрацівам вайскоўцаў.

Канфлікт звязваюць з затрыманнем Сцяпа­на Каплу­нова — намесніка камандзіра па баявой рабоце «Рускага добраахвотніцкага корпуса», які ўваходзіць у падраздзяленне ГУР «Цімур». У СБУ сцвярджаюць, што ён меў кантакты з ФСБ Расіі і атрымаў заданне арганізаваць замах на аднаго з лідараў расійскай апазіцыі. Каплуноў гэтыя абвінавачанні адмаўляе.

3 верасня генеральны пракурор Украіны Руслан Краўчанка паведаміў, што ў рамках крымінальнай справы аб перастрэлцы двум асобам — супрацоўніку СБУ і вайскоўцу ГУР — абвясцілі падазрэнне ў незаконным прымяненні агнястрэльнай зброі.

Чытайце таксама:

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя

У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве

Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту?

Каментары да артыкула