БЕЛ Ł РУС

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

2.09.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Жыхары аграгарадка Смальяны Аршанскага раёна адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі гэты пісьменнік-філамат пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан, піша «Еўрарадыё».

Камень Тамаша Зана пасля рэстаўрацыі. Фота: t.me/euroradio

Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню, а пасля вяртання ў Беларусь пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.

Камень Тамаша Зана да рэстаўрацыі. Фота: t.me/euroradio

Чытайце таксама:

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску

Каментары да артыкула